Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць нанесьці ўдар па КНДР, каб не дапусьціць ядзерных выпрабаваньняў


Выпрабаваньне балістычнай ракеты ў Паўночнай Карэі (дата невядомая)

Злучаныя Штаты могуць нанесьці прэвэнтыўны ўдар па Паўночнай Карэі, каб прадухіліць чарговае выпрабаваньне ядзернай зброі. Пра гэта паведамляе тэлеканал NBC са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка амэрыканскай выведкі.

Паводле дадзеных тэлеканалу, амэрыканскім спэцслужбам вядома аб падрыхтоўцы Пхэньянам новага ядзернага выпрабаваньня ў найбліжэйшыя дні — 15 красавіка паўночнакарэйцы будуць сьвяткаваць дзень нараджэньня заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна.

Непадалёк ад ядзернай палігону Паўночнай Карэі ЗША разьмясьцілі два два вайсковыя караблі з ракетамі «Тамагаўк» на борце. Пры неабходнасьці Пэнтагон можа задзейнічаць цяжкія бамбавікі, разьмешчаныя на востраве Гуам у Ціхім акіяне.

Прадстаўнікі міністэрства абароны ЗША адмовіліся абмяркоўваць будучыя апэрацыі. Ваенныя падкрэсьлілі, што амэрыканскае камандаваньне заўсёды разглядае поўны спэктар магчымасьцяў для абароны саюзьнікаў ад любых непрадбачаных абставінаў.

16 красавіка, віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс адправіцца ў Паўднёвую Карэю, каб абмеркаваць з кіраўніцтвам краіны сытуацыю на паўвостраве.

12 красавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ухваліў стратэгію па стрымліваньні Паўночнай Карэі. У дакумэнце апісваюцца эканамічныя і дыпляматычныя меры, аб ваенным ўмяшаньні гаворка не ідзе. У той жа час на мінулым тыдні тэлеканал NBC паведамляў, што Рада нацыянальнай бясьпекі ЗША прапанавала Трампу адправіць у КНДР дывэрсійную групу або разьмясьціць ядзерную зброю ў Паўднёвай Карэі.

XS
SM
MD
LG