Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет увёў надзвычайнае становішча мінімум на тры месяцы


Ілюстрацыйнае фота. Пасьля выбуху ў копцкім храме ў горадзе Танта на поўначы Эгіпту

Прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах ас-Сісі абвясьціў у краіне надзвычайнае становішча на тры месяцы ў сувязі з выбухамі ў копцкіх хрысьціянскіх цэрквах, што адбыліся ў нядзелю і забралі жыцьці больш як 40 чалавек, перадае BBC.

Паводле зьвестак МЗС Беларусі і амбасады Беларусі ў Эгіпце, іншаземцы ў тэрактах не пацярпелі, а аб’екты нападаў «не ўваходзяць у маршруты беларускіх турыстаў». Рэкамэндацыяў беларускім турыстам у сувязі з надзвычайным становішчам пакуль не давалі.

Апошні раз надзвычайнае становішча ў Эгіпце ўводзілася ў 2013-м на месяц, да гэтага абвяшчалася на 4 месяцы ў 2012-м, а перад гэтым трывала ад 1981 году да рэвалюцыі 2011 году.

Адказнасьць за напад на царкву ўзялі на сябе тэрарысты «Ісламскай дзяржавы». Выбухі адбыліся ў Пальмавую нядзелю — адзін у царкве сьвятога Георгія ў горадзе Танта, другі ў саборы сьвятога Марка ў Александрыі, дзе паліцыянт цаной жыцьця ня даў тэрарысту прайсьці ў царкву.

Копты складаюць каля 10% насельніцтва Эгіпту. Напады на іх сталі больш частымі цягам апошніх гадоў, пасьля перавароту 2013 году, калі ўлады сталі весьці больш жорсткую барацьбу з радыкальнымі ісламістамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG