Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі другога выбуху ў копцкай царкве Эгіпту сталі 11 чалавек

абноўлена

У копцкай царкве ў Александрыі (Эгіпет)
У копцкай царкве ў Александрыі (Эгіпет)

Да 11 узрасла колькасьць ахвяраў другога выбуху ў копцкай царкве ў Эгіпце, у горадзе Александрыя. Больш за 20 чалавек параненыя. Выбух зьдзейсьніў сьмяротнік, які спрабаваў уварвацца ўнутр царквы, дзе службу вёў патрыярх эгіпецкіх коптаў Тавадрос.

Раней 9 красавіка 25 чалавек загінулі і 60 былі параненыя пры выбуху ў царкве ў горадзе Танта (дэльта Ніла).

Адказнасьць за напад ніхто на сябе ня ўзяў.

Сёньня хрысьціяне адзначаюць Вербніцу, зь якой пачынаецца тыдзень перад Вялікаднем).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG