Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ва ўзросьце 101 году памёр паэт Міхась Кавыль


Міхась Кавыль

У амэрыканскім Саўт-Рывэры (штат Нью-Джэрзі) 6 красавіка памёр беларускі паэт Міхась Кавыль.

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка.

Дзень разьвітаньня яшчэ не вызначаны, напісаў спадар Запруднік, але пахаваюць Міхася Кавыля на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.

Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 сьнежня 1915 году, а бальшыню жыцьця пражыў у амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. У Саўт-Рывэры пасялілася шмат беларусаў, якія трапілі ў ЗША.

«Ой ты, край мой залаты». Падарожжа на радзіму Міхася Кавыля напярэдадні 101-х угодкаў з дня нараджэньня

Міхась Кавыль: Паэт, які «затрымаўся ля самай магілы»

Барак Абама павіншаваў беларускага паэта ў ЗША са 100-годзьдзем

XS
SM
MD
LG