Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барак Абама павіншаваў беларускага паэта ў ЗША са 100-годзьдзем


Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 сьнежня 1915 году, а бальшыню жыцьця пражыў у амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. Саўт-Рывэр — месца пражываньня вялікай беларускай калёніі.

Сям’я і сябры Міхася Кавыля адзначылі ў нядзелю 29 лістапада стагодзьдзе ягонага жыцьця, плённага на ніве роднага слова й грамадзкай дзейнасьці. У царкве Св. Эўфрасіньні Полацкай хор прапяяў юбіляру «Многая лета», а на пачастунку ў ягоным доме ўсе дружна прасьпявалі вельмі папулярную песьню на словы ягонага верша «Васілёчкі»:

Расьцьвіталі ў полі васілёчкі,

Ой, чаму кароценькія ночкі,

Ой, чаму вялікія дзянькі?

Юбіляр атрымаў віншаваньне зь Белага Дому ад прэзыдэнта Барака Абамы і спадарыні Мішэль Абамы.

Управа Беларускага інстытута навукі й мастацтва, сябрам якога на працягу доўгіх гадоў быў Міхась Кавыль, перадала яму і ягоным сынам і ўнукам разам з віншаваньнем копіі старонак з англамоўнае гісторыі беларускай замежнай літаратуры брытанскага прафэсара Арнольда Макміліна, на якіх аўтар апісвае літаратурныя творы Міхася Кавыля.

Сям’я Міхася Кавыля: жонка Соня, два сыны (справа) Жорж і Міхась, нявесткі Дэбора (справа) і Сынды і ўнучка Даніка:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG