Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзьнікі ЗША ў NATO падтрымалі ўдар па Сырыі


Авіябаза Шайрат на спадарожнікавай фатаграфіі, зробленай у лютым 2017
Авіябаза Шайрат на спадарожнікавай фатаграфіі, зробленай у лютым 2017

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд ўсклалі адказнасьць за ракетны ўдар ЗША па авіябазе Шайрат выключна на сырыйскае кіраўніцтва. «Пастаяннае выкарыстаньне Асадам хімічнай зброі і зьдзяйсьненьне масавых забойстваў ня могуць заставацца беспакаранымі», — гаворыцца ў заяве па выніках тэлефоннай размовы двух лідэраў.

Міністар замежных справаў Францыі Жан-Марк Эро назваў выкарыстаньне амэрыканскіх ракет у Сырыі «папярэджаньнем» і заклікаў Расею выкарыстоўваць яго для палітычнага вырашэньня канфлікту. Падтрымку рэжыму Асада з боку Расеі Эро назваў «бессэнсоўнай».

Брытанскі ўрад заявіў, што паветраны ўдар стаў адэкватным адказам на «барбарскае» выкарыстаньне хімічнай зброі сырыйскім урадам.

«Пераходам ад словаў да дзеяньняў» назваў ўдар па сырыйскай базе віцэ-прэм’ер Турцыі Нума Куртулмуш.

Іран асудзіў «аднабаковае» ўжываньне сілы і заявіў, што такія дзеяньні «ўзмоцняць пазіцыі тэрарыстаў у Сірыі».

Кітай заклікаў ўсе бакі прытрымлівацца палітычных шляхоў ўрэгуляваньня, каб пазьбегнуць далейшага пагаршэньня сітуацыі.

У Крамлі ракетны ўдар ЗША раней назвалі агрэсіяй супраць сувэрэннай дзяржавы.

7 красавіка ЗША ў адказ на ўжываньне хімічнай зброі ў Сірыі нанесьлі ўдар крылатымі ракетамі па авіябазе Шайрат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG