Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыі БНФ вынесьлі пісьмовае папярэджаньне за акцыю на Дзень Волі

абноўлена

Дзень Волі ў Менску, ілюстрацыйнае фота
Дзень Волі ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Партыі БНФ за акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка ў Менску, якая прайшла не па дазволеным уладамі маршруце.

Пасьля другога папярэджаньня, калі такое будзе, партыю афіцыйна могуць закрыць. БНФ ня згодны з папярэджаньнем і будзе абскарджваць яго ў Вярхоўным судзе.

Аляксей Янукевіч, архіўнае фота
Аляксей Янукевіч, архіўнае фота

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавядае Свабодзе пра папярэджаньне:

«Там напісана наступнае: паводле паведамленьняў у сетцы Інтэрнэт, адзін з заяўнікаў быў прадстаўніком партыі БНФ і яшчэ да вынесеньня рашэньня ён запрашаў людзей на канкрэтнае месца і час, чым парушыў закон аб масавых мерапрыемствах. На падставе гэтага і вынесенае папярэджаньне.

Мы разумеем, што нам спрабуе Мінюст прад’явіць, але гэта абсалютная лухта. Па-першае, заяўнікамі выступалі прыватныя асобы. Але гэта мы пакінем для Вярхоўнага суду. Галоўнае, што Менгарвыканкам груба парушыў заканадаўства, калі не адказаў на заяву аб правядзеньні акцыі ў вызначаны законам тэрмін. Адпаведна, на гарвыканкаме ляжыць асноўная віна за тое, што адбывалася 25 сакавіка ў Менску.

Жорсткія кадры затрыманьняў і зьбіцьця на Дні Волі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

Увогуле ж, гэтае папярэджаньне за 25 сакавіка мы зьвязваем з наступам на патрыятычныя сілы ў Беларусі. І супраць „маладафронтаўцаў“, і супраць сяброў былога „Белага легіёну“, і супраць клюбу „Патрыёт“ крымінальныя справы распачалі, цяпер фактычна на пустым месцы вынесьлі папярэджаньне Партыі БНФ — насуперак усім нормам заканадаўства. Гэта ўсё наступ на нацыянальныя дэмакратычныя сілы Беларусі. Гэта абуральна і гэта чарговы раз характарызуе антыбеларускую сутнасьць улады».

Заяўку на менскую акцыю на Дзень Волі (шэсьсце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы) падавалі яшчэ 6 студзеня. Празь месяц заяўнікам паведамілі, нібы заяўку згубілі. 8 лютага была пададзеная наступная заяўка, працэс падачы зафіксавалі на відэа. За 5 дзён да правядзеньня акцыі Менгарвыканкам ня даў адказу на заяўку, хоць абавязаны быў зрабіць гэта па законе. Сустрэчу з заяўнікамі ў Менгарвыканкаме ў рэшце рэшт прызначылі на вечар 24 сакавіка — за 21 гадзіну да пачатку акцыі. На той сустрэчы ўлады дазволілі ​толькі мітынг у парку Дружбы народаў. Але праз 4 гадзіны па дазволе старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац заявіў, што «любыя вулічныя акцыі 25 сакавіка ў Менску будуць незаконнымі», бо нібыта ўсе заяўкі былі адкліканыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG