Белы дом рашуча асудзіў затрыманьне ў Расеі ўдзельнікаў акцыяў пратэсту супраць карупцыі. Пра гэта заявіў у панядзелак прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр. Паводле яго, ЗША рашучым чынам асуджаюць затрыманьне сотняў чалавек, мірных пратэстоўцаў у Расеі.
Спайсэр адзначыў, што падобныя затрыманьні ідуць уразрэз з дэмакратычнымі каштоўнасьцямі. «Мы заклікаем расейскі ўрад неадкладна вызваліць усіх мірных пратэстоўцаў», — заявіў ён.
Прэс-сакратар Белага дому паведаміў, што Вашынгтон працягне сачыць за сытуацыяй.