Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгі супраць карупцыі амаль у ста гарадах Расеі ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Пратэстная акцыя ў Казані.

У нядзелю, 26 сакавіка амаль у ста гарадах Расеі правялі кампанію ў справе барацьбы з карупцыяй, арганізаваную Аляксеем Навальным. Сам Навальны быў затрыманы ў цэнтры Масквы.

Адно з патрабаваньняў — расьсьледаваць магчымае дачыненьне прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева ў датычнасьці да карупцыйных схемаў.

У Сыбіры, на Ўрале і на Далёкім Усходзе мітынгі ўжо прайшлі, пераважна ўсё было досыць спакойна, хаця паліцыя затрымала дзясяткі актывістаў.

У Маскве акцыя таксама ня ўзгодненая. За некалькі гадзін да яе пачатку ўлады прыгналі ў цэнтар гораду дзясяткі аўтазакаў, грузавікі «Расгвардыі» і машыны камунальных службаў. У вэстыбюлях станцый мэтро «Беларуская», «Маякоўская» і «Пушкінская», а таксама ўздоўж Цьвярской вуліцы, дзе заплянаванае правядзеньне акцыі пратэсту ў форме вольнага шпаццыру, дзяжураць узмоцненыя паліцэйскія патрулі.

У Крамлі ініцыятыву Аляксея Навальнага назвалі «правакацыяй».

У большасьці гарадоў мясцовыя ўлады афіцыйна не ўзгаднілі акцыі, але і не далі арганізатарам альтэрнатыву, таму арганізатары лічаць, што акцыі дазволеныя.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG