Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці дзень сваякі і паплечнікі Міколы Статкевіча нічога ня ведаюць пра месца ягонага знаходжаньня. Марына Адамовіч, жонка палітыка, спрабавала высьветліць гэта ў міліцыі і КДБ, але марна. 27 сакавіка яна зьбіраецца падаваць заяву аб зьнікненьні чалавека.

Сёньня прадстаўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Дзьмітры Пабяржын сказаў Свабодзе, што ведамства ня мае ніякіх зьвестак пра тое, дзе цяпер можа быць Статкевіч.

Напярэдадні тэлеканал СТБ паказаў сюжэт, у якім супрацоўнікі КДБ атрымалі апэратыўную інфармацыю аб правакацыі, якая нібыта рыхтавалася ў Менску падчас акцыі на Дзень Волі.

«Пад апэратыўнае назіраньне трапіў прыпаркаваны 23 сакавіка на стаянцы ў раёне Акадэміі навук легкавы аўтамабіль. Ужо ўстаноўлены чалавек, які прыгнаў машыну на гэтае месца. Гэта 32-гадовы жыхар Менску Сяргей Кунцэвіч», — перадае СТБ.

У аўтамабілі як быццам знойдзеныя «гукаўзмацняльная апаратура, правады, мікрафон і кардонныя каробкі зь дзясяткамі бутэлек, напоўненых вадкасьцю з пахам гаручай сумесі і з кнотам з анучаў. Як высьветлена, Кунцэвіч — прыхільнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу, ініцыятарам якога ёсьць Статкевіч».

Марына Адамовіч удакладніла, што Сяргей Кунцэвіч — сябра аргкамітэту БСДП НГ (Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада»), але ніколі ня быў кіроўцам Статкевіча.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG