Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыну Адамовіч адпусьцілі пасьля затрыманьня. Мікола Статкевіч не выходзіў на сувязь ужо два дні


Марына Адамовіч распавяла Свабодзе, што яе затрымалі сёньня на вуліцы, каля 14 гадзінаў, калі яна ішла на акцыю ў Менску. Яе даставілі ў РАУС Фрунзэнскага раёну, дзе пратрымалі да вечара, а потым выпусьцілі.

Сувязі з мужам Марына Адамовіч ня мае ўжо некалькі дзён. Каб пазьбегнуць затрыманьня напярэдадні акцыі, ён не начаваў дома. Абумоўлены сыгнал падаў жонцы апошні раз у чацьвер, ад таго часу ніякай інфармацыі пра яго яна ня мае. У пошуку мужа Марына Адамовіч зьбіраецца зьвяртацца ва ўсе сілавыя структуры, а найперш у КДБ.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG