Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 26-га анансаваныя акцыі пратэсту ў рэгіёнах. Актывістаў выклікаюць у суды і РУУСы


Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Берасьці 25 сакавіка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. Дзень Волі ў Берасьці 25 сакавіка 2017 году

26 сакавіка супрацоўнікі міліцыі працягваюць затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў акцыяў і дэмакратычных актывістаў. Многіх запрашаюць у міліцыю позвамі, у некаторых адбываюцца ператрусы. Паводле сайту праваабарончага цэнтру «Вясна», гэта зьвязана з тым, што на 26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі анансаваныя акцыі пратэсту.

Барысаў. Сябра АГП Міхаіла Васільева затрымалі 25 сакавіка ў Барысаве, але пасьля апытаньня ў РАУС адвезьлі нанач у ізалятар часовага ўтрыманьня да суду. Суд павінен быў пачацца 26 сакавіка а 10.00.

Бяроза. Журналістку-фрылансэрку і праваабаронцу Тамару Шчапёткіну, якая супрацоўнічае зь беларускім Радыё Рацыя, на раніцу 26 сакавіка выклікаюць ў РУУС Бярозы.

Полацак. Да мясцовага актывіста Генадзя Берданева прыйшлі рабіць ператрус. Генадзь мяркуе, што гэта зьвязана з анансаваным у сацыяльных сетках сходам, прызначаным у Полацку на сёньня.

Рэчыца. Сябра Партыі БНФ Валер Пуціцкі паведаміў, што каля ягонага дома дзяжураць міліцыянты. Званілі ў дамафон і на мабільны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG