Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія праваабаронцы патрабуюць вызваліць асуджаных удзельнікаў «Маршу недармаедаў»


Падчас мітынгу «недармаедаў» у Горадні 15 сакавіка

Гарадзенскія праваабаронцы Эдвард Дмухоўскі, Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель зьвярнуліся з адмысловым зваротам да старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму, начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў, пракурора Гарадзенскай вобласьці, да начальніка ўпраўленьня КДБ па Гарадзенскай вобласьці і старшыні Гарадзенскага абласнога суду з адмысловым зваротам.

У звароце праваабаронцы заявілі, што «дзяржаўныя ўлады Гарадзенскай вобласьці сыстэмна парушаюць асноўныя канстытуцыйныя і грамадзянскія правы жыхароў рэгіёну. За апошнія больш чым 15 гадоў у Гарадзенскай вобласьці не задаволена аніводная заяўка грамадзянаў на правядзеньне мітынгу, пікета ці шэсьця, гаворыцца ў заяве.

«Улада замест шырокага грамадзкага дыялёгу зь людзьмі хаваецца ў сьценах кабінэтаў, яна адарвалася ад рэальнасьці і патрэбаў людзей», — сьцьвярджаюць праваабаронцы. У звароце прыводзяцца канкрэтныя прыклады перасьледу актывістаў і журналістаў.

«Замест дыялёгу і супрацы з грамадзкімі абʼяднаньнямі адбываецца перасьлед актывістаў грамадзянскай супольнасьці, які набывае характар сыстэмных рэпрэсій», — гаворыцца ў звароце.

Праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч сказаў Свабодзе, што патрэба зьвярнуцца да ўладаў насьпела даўно, але апошнія падзеі, калі ў Горадні асудзілі 12 удзельнікаў мірнай акцыі «Марш недармаедаў», у тым ліку бацьку трох непаўналетніх дзяцей Вадзіма Саранчукова, выклікалі вялікую хвалю абурэньня сярод гараджан.

Уладзімер Хільмановіч
Уладзімер Хільмановіч

— Мы зьвяртаемся да кіраўнікоў усіх гэтых ведамстваў таму, што бачым, што менавіта зь нетраў гэтых будынкаў ідуць загады, якія потым ганебна выконваюць супрацоўнікі міліцыі, КДБ, судоў. Ніяк не рэагуюць на сыстэмнае парушэньне правоў чалавека пракурорскія работнікі. Мы рэагуем на ўсё гэта, асабліва ні на што не спадзеючыся, але хочам нагадаць кіраўнікам абласных структураў, да якіх зьвяртаемся, што менавіта на іх ляжыць адказнасьць за дыскрэдытацыю беларускай улады, судоў, за тое, што ніхто ня лічыцца з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

У звароце праваабаронцы патрабуюць «спыніць перасьлед грамадзян за іншадумства і іх погляды».

«Заклікаем неадкладна перагледзець незаконныя рашэньні судоў Ленінскага раёну Горадні і такім чынам вызваліць з адміністрацыйнага арышту Вадзіма Саранчукова, Ежы Грыгенчу, Сяргея Верамеенку, Аляксандра Лаўрэнцьева, а іншых незаконна пакараных, адпаведна, вызваліць ад выплаты штрафаў.

Заклікаем улады вобласьці таксама забясьпечыць канстытуцыйнае права грамадзян на мірныя сходы і задавальняць іх заяўкі на мерапрыемствы, якія плянуюцца», — гаворыцца ў звароце.

XS
SM
MD
LG