Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» заклікае ЭЗ не вяртаць санкцыяў супраць Беларусі


Лідэры «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, ілюстрацыйнае фота

Кампанія «Гавары праўду» прызнае, што затрыманьні і адміністрацыйныя арышты ўдзельнікаў «маршаў недармаедаў» зьяўляюцца палітычна матываванымі, і асуджае іх.

Нягледзячы на на гэта кампанія заклікае Эўрапейскі зьвяз не вяртаць санкцыяў супраць Беларусі, таму што гэта пагоршыць сытуацыю з правамі чалавека, нэгатыўна адаб’ецца на эканоміцы краіны, а таксама зробіць Беларусь яшчэ больш залежнай ад Расеі.

«Папярэдні досьвед санкцыяў даказаў, што яны ў нікчэмнай ступені ўплывалі на беларускія ўлады, але затое абрэзалі доступ Беларусі да інвэстыцыяў, тэхналёгіяў і гуманітарнага ўзаемадзеяньня», — пішуць у сваёй заяве прадстаўнікі «Гавары праўду».

Яны прызнаюць, што Эўрапейскі зьвяз ня можа заставацца «простым гледачом», калі ў суседняй зь ёй эўрапейскай дзяржаве дэманстратыўна парушаюць правы чалавека. Заклікаючы ня ўводзіць санкцыяў і не разрываць дыпляматычных сувязяў зь Беларусьсю, «Гавары праўду» прапаноўвае, якім чынам Эўразьвяз мог бы адрэагаваць на падзеі ў Беларусі: «Пытаньні парушэньня правоў чалавека ў Беларусі павінны стаць пастаянным пунктам у парадку дня перамоваў паміж чыноўнікамі і палітыкамі ЭЗ і Рэспублікі Беларусь усіх узроўняў».

Падставай для заявы сталі заклікі Андрэя Саньнікава, Станіслава Шушкевіча і Мікалая Статкевіча, якія зьвярнуліся да Эўрапейскага зьвязу з прапановай вярнуць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі да поўнага спыненьня рэпрэсіяў супраць палітычных і грамадзянскіх актывістаў і незалежных журналістаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG