Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці сёньня будуць судзіць 7 удзельнікаў акцый і блогераў


«Марш недармаедаў» 5 сакавіка ў Берасьці
«Марш недармаедаў» 5 сакавіка ў Берасьці

Сёньня ў Берасьці павінны адбыцца паўторныя суды над затрыманымі удзельнікамі маршаў, двума блогерамі і актывістам, які расклейваў улёткі пра акцыю пратэсту.

Берасьцейцы Андрэй Дзянюшкін, Руслан Халікаў і Дзьмітры Ляўчук павінны былі выйсьці з адседкі сутак з ізалятару 10 сакавіка. Іх чакалі сваякі, сябры ды журналісты каля будынка ізалятару, аднак яны ня выйшлі.

Як патлумачылі бацькам затрыманых, хлопцаў затрымалі паўторна. Выходныя яны правялі ў пастарунку ў чаканьні суду. Актывісты былі затрыманыя пасьля «Маршу недармаедаў» 5 сакавіка ў Берасьці. Хоць некаторыя зь іх былі з закрытымі тварамі, у судзе міліцыянт-сьведка паведаміў, што апазнаў іх па вачах і бровах.

12 сакавіка перад чарговым зборам праціўнікаў дэкрэту аб «дармаедах» у Берасьці былі затрыманыя мясцовы блогер Сяргей Пятрухін і ягоны відэаапэратар Дзьмітры Гарбуноў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Таксама павінен адбыцца суд на жыхаром Берасьця Ўладзімерам Асінчанкам, якога затрымалі ў час расклейваньня ўлётак пра акцыі пратэсту.

Будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і берасьцейца Канстанціна Копаця, якога забралі проста з дому, як расказаў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

У Кобрыні, на Берасьцейшчыне, чакаецца суд над грамадзкім актывістам Алесем Мехам, якога затрымалі напярэдадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG