Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў» прызначаныя на 14 сакавіка


«Марш недармаедаў» 19 лютага ў Горадні

Суды адбудуцца напярэдадні заплянаванай на 15 сакавіка чарговай акцыі супраць дэкрэту № 3, якую ўлады забаранілі праводзіць у Горадні.

Паводле сябра БХД Сяргея Верамеенкі, суды ў аўторак прызначаныя 11 удзельнікам, на якіх склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў», які адбыўся ў Горадні 19 лютага.

— Адна наша жанчына цяпер знаходзіцца ў Наваградку, дзе даглядае старэнькую хворую маці, дык да яе датэлефанаваліся міліцыянты і прапанавалі нават самі даставіць у суд. Такая іхная сьпешка, хутчэй за ўсё, зьвязаная з акцыяй, намечанай у Горадні на15 сакавіка і якую мясцовыя ўлады праводзіць забаранілі. Яны папросту хочуць, каб 15-га ў ёй ня бралі ўдзел актывісты, якія могуць павесьці за сабой людзей.

У Горадні 19 лютага адбыўся «Марш недармаедаў». Ён быў несанкцыянаваны ўладамі, тым ня менш на яго прыйшлі каля ста чалавек. На 11 удзельнікаў, актывістаў розных палітычных партый і рухаў, складзены пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

У мінулую пятніцу адбылася сустрэча гарадзенскіх уладаў з прадстаўнікамі апазыцыі. Сябры апазыцыйных палітычных партый данесьлі ўладам свае патрабаваньні, у тым ліку і тыя, што датычацца забесьпячэньня канстытуцыйнага права на свабоду сходаў і мітынгаў і спыненьне перасьледу грамадзянаў з палітычных матываў, але не атрымалі адказу ад іх.

XS
SM
MD
LG