Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу ўкінулі ў паштовую скрыню судовую позву на 15 сакавіка, на час 17.15.

Фрунзэнскі суд Менску патрабуе ад палітыка зьявіцца на разгляд невядомай адміністрацыйнай справы паводле артыкула 23.34, — паведамляе сайт БХД.

«Ніякіх адміністрацыйных справаў у Фрунзэнскім раёне на мяне няма, — камэнтуе Павал Севярынец. — Але менавіта 15 сакавіка а 17.30 пачнецца Менскі марш пратэсту. Значыць, Фрунзэнскі РАУС і Фрунзэнскі суд ужо абавязалі «затрымаць, даставіць і асудзіць», каб не дапусьціць майго ўдзелу ў маршы.

Менскі гарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі 15 сакавіка ў 17:30 каля кінатэатру «Кастрычнік» і шэсьце да плошчы Бангалёр. Маршрут маршу «Мы не дармаеды» 15 сакавіка вырашаць яго ўдзельнікі, лічаць арганізатары.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG