Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршрут «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка вырашаць яго ўдзельнікі, лічаць арганізатары


Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску
Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску

Заяўнікі «Маршу недармаедаў» у Менску на 15 сакавіка сёньня на прэсавай канфэрэнцыі заявілі, што аргкамітэт гэтага мерапрыемства прыме рашэньне па маршруце на месцы збору ўдзельнікаў.

Як вядома, менскі гарвыканкам дазволіў збор удзельнікаў акцыі 15 сакавіка ў 17:30 каля кінатэатру «Кастрычнік» і шэсьце да плошчы Бангалёр.

Адзін з заяўнікаў гэтай акцыі, першы намесьнік старшыні партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук заявіў з гэтай нагоды:

«Я не магу як арганізатар гэтага мерапрыемства заклікаць яго ўдзельнікаў зьмяняць маршрут. Аднак я думаю, што жаданьня ісьці на Бангалёр ва ўдзельнікаў акцыі ня будзе».

Яшчэ адна заяўніца гэтага мерапрыемства, старшыня БСДП «Грамада» Ірына Вештард падкрэсьліла, што дазвол на збор удзельнікаў ад гарадзкіх уладаў ёсьць. Шкада, дадала яна, што ўлады доўга марудзілі з адказам. Гэтым яны фактычна паставілі арганізатараў акцыі ў такія ўмовы, калі ім цяжка прымаць адпаведныя рашэньні.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька падкрэсьліў, што да 15 сакавіка ў 5 гарадах Беларусі таксама пройдуць акцыі «недармаедаў»:

«У залежнасьці ад таго, як яны пройдуць, многае можна будзе ведаць пра намеры ўладаў. Акцэнты менскай акцыі 15 сакавіка будуць расстаўленыя пасьля таго, як адбудуцца акцыі ў рэгіёнах. Для нас вельмі важна, ці будуць прэвэнтыўныя затрыманьні арганізатараў гэтых акцыяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG