Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні склалі яшчэ адзін пратакол на ўдзельніка «Маршу недармаедаў»


Антон Войцехаў

Міліцэйскі пратакол складзены на сябра БХД Антона Войцехава. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве

Паводле Войцехава, міліцыянты спачатку патэлефанавалі да яго, а потым празь некалькі хвілінаў прывезьлі на кватэру ўжо складзены пратакол. У ім Войцехаў абвінавачваўся ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

— Вусна мне міліцыянты патлумачылі, што склалі на мяне пратакол таму, што я нёс у руках бела-чырвона-белы сьцяг. Маўляў, мы складалі пратаколы на самых актыўных, а вы якраз такім і былі. Зразумела, што такім чынам міліцыянты спрабуюць запалохаць людзей перад мітынгам, які мае адбыцца ў Горадні 15 сакавіка.

«Марш недармаедаў» ў Горадні адбыўся 19 лютага. Ён ня быў санкцыянаваны ўладамі, тым ня менш на яго прыйшлі каля ста чалавек. Вядома, што на 10 чалавек з гэтага ліку складзены пратаколы, Антон Войцехаў стаў 11-м у гэтым сьпісе. Усіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Міхал Карневіч, Горадня

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG