Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп прапанаваў пабудаваць 12 новых авіяносцаў


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты маюць найлепшыя ў сьвеце ўзброеныя сілы і будуць падтрымліваць іх у найлепшым стане. Трамп выступіў на борце авіяносца «Джэральд Форд» на базе Норфалк ў Вірджыніі перад маракамі і суднабудаўнікі. Авіяносец яшчэ не спушчаны на ваду, але ўжо ўкамплектаваны асабовым складам, у якога на форме напісана: «USS Gerald R. Ford».

Трамп заявіў афіцэрам і матросам, што ЗША дадуць сваім абаронцам самае добрае абсталяваньне, якое ім патрэбна, каб перамагчы ў любых баявых дзеяньнях. «Найлепшае абсталяваньне ў сьвеце», — адзначыў ён.

Гэты авіяносец, па словах Трампа, стане цудоўным дадаткам для ваенна-марскога флёту і ўяўляе сабой будучыню амэрыканскай марской авіяцыі. «Я заўсёды буду падтрымліваць вас і вашу місію», — падкрэсьліў Трамп.

«Спадзяюся, што нам ніколі не давядзецца выкарыстоўваць нашых вайскоўцаў, але калі прыйдзецца, вораг апынецца ў вялікай, вялікай бядзе», — заявіў прэзыдэнт ЗША. Трамп адзначыў, што амэрыканскім вайскоўцам няма роўных у сьвеце і што амэрыканскія авіяносцы — гэта «апора дэмакратыі» і важны інструмэнт амэрыканскай дыпляматыі.

Трамп нагадаў, што зьвярнуўся да абедзьвюх палатаў Кангрэсу ЗША з просьбай адмяніць сэквэстар на ваенныя выдаткі. Ён паведаміў, што нядаўна правёў сустрэчы з кіраўнікамі прамысловасьці і бізнэсу і прапанаваў ажыцьцявіць маштабную праграму разьвіцьця ваенна-марскога флёту, якая прадугледжвае будаўніцтва 12 авіяносцаў.

Трамп заявіў, што ЗША маюць патрэбу ў большай колькасьці новых караблёў і самалётаў, а таксама што павінна ўмацоўвацца амэрыканская кібэрбясьпека. «І гэта прынясе новыя працоўныя месцы», — заявіў Трамп.

«Наш флёт вялікі, і нашы людзі вялікія», — сказаў Дональд Трамп, падкрэсьліўшы пры гэтым, што ЗША імкнуцца да міру.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG