Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ запрашае школьнікаў на бясплатныя заняткі па гуманітарных дысцыплінах


Для вучняў 7-х — 9-х клясаў менскіх школаў і гімназіяў арганізуюцца тыднёвыя бясплатныя заняткі па беларускай мове, археалёгіі і гісторыі Беларусі. Займацца зь дзецьмі будуць вядомыя ў краіне выкладчыкі і навукоўцы.

Заняткі будуць ладзіцца кожны аўторак у сядзібе Таварыства беларускай мовы (Менск, вуліца Румянцава, 13, станцыя мэтро «Плошча Перамогі»).

Арганізацыйны сход з бацькамі і першае знаёмства з настаўнікамі заплянаваныя на 14 сакавіка, пачатак у 16:30.

XS
SM
MD
LG