Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «дармаедаў» у дырэктары. Дзяніса Дашкевіча з Рагачова ўладкавалі на працу


Дашкевіч на прыёме ў Максіма Рыжанкова

Грамадзкі актывіст з Рагачова, адміністратар навінавага сайту vrogacheve.ru Дзяніс Дашкевіч пасьля паходу на прыём «дармаедаў», які вёў у мясцовым райвыканкаме 17 лютага першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Максім Рыжанкоў, атрымаў нечаканую прапанову: стаў дырэктарам Побалаўскага сельскага цэнтру культуры і адпачынку.

«Я пагадзіўся на прапанову, падпісаў кантракт, — расказаў Дашкевіч. — З прычыны самадурства некаторых цяпер ужо былых мясцовых чыноўнікаў я страціў працу па спэцыяльнасьці ў самім Рагачове. Вымушаны быў займацца падпрацоўкамі ў сеціве, па сутнасьці, працаваць на замежную дзяржаву. У мяне жонка, дзіця. Я хачу працаваць, плаціць падаткі ў беларускі бюджэт. Пра ўсё гэта я казаў на прыёме намесьніку кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Максім Рыжанкоў параіў сёньняшнім кіраўнікам раёну разабрацца ў маёй сытуацыі і па магчымасьці дапамагчы. І вось праз паўтара тыдня мне й прапанаваў райвыканкам ачоліць цэнтар культуры і адпачынку ў Побалаве».

Дзяніса Дашкевіча запісалі на прыём «дармаедаў» першым
Дзяніса Дашкевіча запісалі на прыём «дармаедаў» першым

Дзяніс Дашкевіч скончыў Гомельскі музычны каледж імя Сакалоўскага па клясе баяна, быў стэпэндыятам Спэцыяльнага фонду прэзыдэнта ў падтрымцы таленавітай моладзі. Удзельнічаў у шэрагу рэспубліканскіх ды міжнародных конкурсаў, атрымаў паўдзесятка дыплёмаў ляўрэата. Сямейныя абставіны прымусілі пераехаць у Рагачоў. Адзін час працаваў у кавярні музычным кіраўніком, але змушаны быў сысьці: не склаліся стасункі зь мясцовымі кіраўнікамі ад культуры. Навінавы партал, які адміністраваў Дашкевіч, вызначаўся крытычным стаўленьнем да мясцовых парадкаў і кіраўніцтва.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG