Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты абвінавацілі Трампа ў ігнараваньні расейскай пагрозы


Дональд Трамп
Дональд Трамп

У сваім звароце да Кангрэсу прэзыдэнт ня згадваў Расею і канфлікт ва Ўкраіне.

Дэмакратычная партыя ЗША абвінаваціла прэзыдэнта Дональда Трампа ў ігнараваньні сур’ёзнай пагрозы бясьпекі, якая зыходзіць ад Расеі. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

На думку дэмакратаў, такі падыход зьніжае бясьпеку Амэрыкі.

Абвінавачаньне зьмяшчалася ў адказе Дэмакратычнай партыі на зварот Трампа да Кангрэсу, зь якім выступіў былы губэрнатар штату Кентакі Стыў Бэшыр.

«Прэзыдэнт Трамп ігнаруе сур’ёзныя пагрозы нашай нацыянальнай бясьпекі, што зыходзяць ад Расеі, якая не зьяўляецца нашым сябрам і пры гэтым трымаецца ў баку ад нашых саюзьнікаў, што змагаюцца з намі побач і зьяўляюцца нашымі сябрамі ў небясьпечным сьвеце», — сказаў Бэшыр.

«Ягоны падыход зьніжае нашу бясьпеку і павінен выклікаць занепакоенасьць у кожнага свабодалюбівага амэрыканца», — дадаў экс-губэрнатар.

У звароце да Кангрэсу Трамп ня згадваў пра Расею ці канфлікт ва Ўкраіне. Ён заклікаў да ўмацаваньня узброеных сіл і зноў пацьвердзіў прыхільнасьць ЗША NATO, пры гэтым настойваючы, каб чальцы альянсу выконвалі свае фінансавыя абавязаньні.

Далей Бэшыр абвінаваціў прэзыдэнта ў абвяшчэньні «вайны ўцекачам і імігрантам».

«Прэзыдэнт можа і павінен праводзіць у жыцьцё нашы іміграцыйныя законы, — сказаў ён. — Але мы можам абараняць Амэрыку, не адмаўляючыся ад сваіх прынцыпаў і маральных абавязаньняў у абароне тых, хто хаваецца ад вайны і тэрору».

Бэшыр таксама выступіў у абарону праграмы мэдыцынскага страхаваньня, што атрымала назву Obamacare, якую рэспубліканцы абяцаюць адмяніць.

Пры гэтым ён прызнаў, што праграма мае патрэбу ў «пэўных удакладненьнях».

«Але пакуль усе ідэі рэспубліканцаў наконт замены «Закона аб даступным ахове здароўя прывядуць да скарачэньня колькасьці застрахаваных амэрыканцаў, нягледзячы на абяцаньне адваротнага», — заявіў Бэшыр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG