Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск прадставіць вынікі стрэс-тэстаў на БелАЭС Эўракамісіі


БелАэс, Беларуская АЭС

Пра гэта заявіў сёньня журналістам міністар энэргетыкі Ўладзімер Патупчык перад пасяджэньнем выніковай калегіі Мінэнэрга.

«У сьнежні мы атрымалі вынікі стрэс-тэстаў, цяпер яны апрацоўваюцца на атамнай станцыі і неўзабаве будуць накіраваныя нашаму рэгулятару (Дзяржатамнагляд). На падставе гэтых матэрыялаў будзе падрыхтаваны нацыянальны даклад, які прадставяць Эўракамісіі, — цытуе Патупчыка БелТА. — Неўзабаве намесьнік міністра Міхаіл Міхадзюк адправіцца ў Люксэмбург на перамовы з прадстаўнікамі эўрапейскай супольнасьці з нагоды аналізу гэтых стрэс-тэстаў».

Вынікі стрэс-тэстаў таксама будуць прадстаўленыя грамадзкасьці, абяцае міністар.

Стрэс-тэсты заключаюцца ў праверцы экстрэмальных узьдзеяньняў і адаптацыі АЭС на выпадак надзвычайных сытуацыяў.

Увядзеньне ў эксплюатацыю першага энэргаблёку БелАЭС заплянавана на 2019 год. Літва пратэстуе супраць Беларускай АЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію зь БелАЭС, прызначыла спэцыяльнага «амбасадара ў пытаньнях БелАЭС».

XS
SM
MD
LG