Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Францыі абвінаваціў Крэмль у спробе ўмяшацца ў прэзыдэнцкія выбары


Jean-Marc Ayrault

Міністар замежных спраў Францыі Жан-Марк Эйро абвінаваціў Расею ў спробах паўплываць на выбары прэзыдэнта, прызначаныя на вясну гэтага году. Паводле яго, Масква можа быць датычная да кібэратак на незалежнага кандыдата Эмануэля Макрона.

Як адзначыў кіраўнік францускага МЗС, Расея падтрымлівае такіх кандыдатаў, як ультраправая Марын Ле Пэн і правацэнтрыст Франсуа Фіён. У той жа час праэўрапейскі кандыдат Макрон зазнаў хакерскія напады. Жан-Марк Эйро падкрэсьліў, што неўмяшаньне ва ўнутраныя справы краіны — гэта асноватворны прынцып міжнароднага жыцьця.

13 лютага ў перадвыбарным штабе Эмануэля Макрона заявілі пра хакерскія напады расейскіх кібэрзлачынцаў. У Крамлі гэтыя абвінавачваньні адкінулі.

6 студзеня амэрыканскія спэцслужбы прадставілі даклад, у якім Расея абвінавачваецца ва ўмяшаньні ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША — пры дапамозе хакераў. Выведка прыйшла да высновы, што распараджэньне аб правядзеньні кібэратакі аддаў асабіста прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Умяшаньня расейскіх хакераў асьцерагаюцца і ў Нямеччыне і Францыі, дзе ў 2017 годзе пройдуць выбары.

XS
SM
MD
LG