Паводле дадзеных апошніх апытаньняў, яго могуць падтрымаць 63 адсоткі выбаршчыкаў, тады як лідэра ўльтраправых Марын Ле Пэн — толькі 37 адсоткаў.
Па апытаньнях, лідэрам першага тура па-ранейшаму застаецца Марын Ле Пэн (26 працэнтаў галасоў), на другім месцы — Макрон (22 адсоткі), на трэцім кандыдат кансэрватараў Франсуа Фіён (21 працэнт).
13 лютага кіраўнік руху «Наперад!», у які ўваходзіць Макрон, — Рышар Фэран, заклікаў урад прыняць захады супраць спробаў паўплываць на прэзыдэнцкія выбары. Фэрнан заявіў, што сайт Макрона падвяргаецца расейскім кібератакам, а расейскія СМІ — RT, «Спутнік» і іншыя распаўсюджваюць «фэйкавыя навіны» пра рух «Наперад!».
Тэлеканал RT выказаў абурэньне ў сувязі з такімі абвінавачваньнямі і катэгарычна адпрэчыў сваю датычнасьць да распаўсюду «фэйкавых навінаў» — як у цэлым, так і ў дачыненьні да Эмануэля Макрона і маючых адбыцца выбараў у Францыі.
Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі пройдуць у два туры — 23 красавіка і 7 траўня.