Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па Менску прайшоў «Марш абураных беларусаў». Поўнае відэа

абноўлена

17 лютага ў Менску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах». Марш ня быў ўзгоднены з уладамі, частка палітычных рухаў (партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду», рух «За свабоду») яго праігнаравалі. У акцыі ў розныя моманты прынялі ўдзел ад 1 да 3 тысяч чалавек.

16:21 17.2.2017

17 лютага на 18 гадзіну заплянаваны «Марш абураных беларусаў» супраць дэкрэту аб «дармаедах».

Арганізатары, у ліку якіх Мікола Статкевіч, прапануюць сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, правесьці народны сход, на якім будуць прынятыя патрабаваньні да ўлады і вызначаны тэрміны іх выкананьня, а потым пайсьці па праспэкце Незалежнасьці да будынку Міністэрства падаткаў і збораў і там выказаць стаўленьне да «падатку на дармаедаў» і вырашыць, што рабіць далей. Акцыі пратэсту маюць прайсьці таксама ў іншых гарадах 19 лютага, у Менску яшчэ адзін мітынг заплянаваны на 15 сакавіка.

Беларусь — адзіная ў сьвеце краіна, дзе зь беспрацоўных бяруць падатак. Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 3 пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2015 году. «Дармаедамі» на сваёй зямлі сталі паўмільёна чалавек. Свабода сабрала 20 гісторыяў пра «дармаедаў».

За тыдзень да апошняга дня сплаты збору — 20 лютага — грошы сплацілі менш за 10% «дармаедаў» — 46 тысяч чалавек з тых 470 тысяч, каму былі накіраваныя «лісты шчасьця». У час «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» 3 лютага Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дэкрэтам пра «дармаедаў» абурылася невялікая частка беларусаў: «літаральна некалькі тысяч, але вельмі актыўных». Але пад пастом у сацсетцы ok.ru, дзе прапаноўвалася «ставіць „кляс“, калі абураны дэкрэтам пра дармаедаў», ужо больш за 180 тысяч «лайкаў».

Партыя БНФ, рух «За свабоду» і «Гавары праўду» не ідуць на «марш дармаедаў» і лічаць, што ён будзе правальным.

У прыватнасьці, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што «ня вычарпаныя законныя мэханізмы»: «дармаедам» трэба пісаць звароты ў мясцовыя адміністрацыі з просьбай вызваліць ад падатку празь цяжкі фінансавы стан, а ў выпадку адмовы накіроўваць гэтыя звароты вышэй. Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч кажа, што рух прапануе «дармаедам» юрыдычную дапамогу. А БНФ заклікае канцэнтраваць увагу на акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

Кіраўнік жа аргкамітэту грамадзкага абʼяднаньня «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць» Мікалай Аўтуховіч кажа, што «нельга заклікаць людзей, калі ў цябе няма канкрэтнага пляну».

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Натальля Качанава да ўчорашняга дня ня чула пра «Марш дармаедаў».

16:31 17.2.2017

У Полацку затрымалі машыну, якая везла людзей на «Марш абураных беларусаў»

16:46 17.2.2017
ДАІ спыняе некаторыя машыны каля Кастрычніцкай плошчы.
ДАІ спыняе некаторыя машыны каля Кастрычніцкай плошчы.

17:26 17.2.2017
Аўтазакі на вуліцы Берсана
Аўтазакі на вуліцы Берсана

17:38 17.2.2017

Мы пачалі жывую трансьляцыю за паўгадзіны да пачатку акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Пакуль там зьбіраюцца ўдзельнікі, мы даем слова людзям, названым «дармаедамі».

17:43 17.2.2017

На Кастрычніцкую плошчу прыйшлі палітыкі Мікола Статкевіч, Павал Севярынец і Зьміцер Дашкевіч.

17:46 17.2.2017

На плошчу прыйшла таксама група людзей з закрытымі тварамі і сьцягамі анархістаў, разгортваюць плякаты «Вось вам, а не падатак» (на ім намаляваны кукіш) і «Хто галоўны дармаед? Прэзыдэнт»

17:56 17.2.2017

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG