Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі замежнікаў скарысталіся бязьвізавым рэжымам за першы дзень


За суткі, на працягу якіх дзейнічае пяцідзённы бязьвізавы рэжым, што быў уведзены Беларусьсю для грамадзян 80 дзяржаў, гэтай магчымасьцю скарыстался 93 чалавекі.

Найбольшая колькасьць «бязьвізавых» замежнікаў прыехала зь Нямеччыны — 16 чалавек. 14 гасьцей прыбылі з Польшчы, 15 — зь Вялікай Брытаніі, 8 — з Чэхіі.

«Гасьцей у асноўным чакаем з краін Эўразьвязу, ЗША і іншых дзяржаў, дзе дастаткова шырокая беларуская дыяспара. Для папулярызацыі краіны мы з усімі зацікаўленымі ўжо правялі дастаткова сур’ёзную працу», — цытуе «СБ. Беларусь сегодня» намесьніка міністра спорту і турызму Міхаіла Краўца.

Пяцідзённы бязьвізавы рэжым, для тых, хто трапляе ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт «Менск», пачаў дзейнічаць 12 лютага. Ён распаўсюджваецца на грамадзянаў 80 краінаў сьвету, сярод якіх усе краіны Эўразьвязу, а таксама Бразылія, Інданэзія, ЗША, Японія ды іншыя дзяржавы.

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG