Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Чарнавус зладзіў пікет з заклікам на «Марш абураных беларусаў»


Пікет Мікалая Чарнавуса (старэйшага) ў маладым парку Баранавічаў

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус (старэйшы) выйшаў з плякатам у малады парк Баранавічаў з заклікам да ўдзелу ў акцыі супраць дэкрэту аб «дармаедах».

Ён кажа, што праз пікет вырашыў адказаць людзям, як дамагацца адмены дэкрэту № 3.

На плякаце Чарнавуса быў напісаны заклік ісьці «з караваем» 17 лютага ў 18 гадзінаў да прэзыдэнта «патрабаваць адмяніць дэкрэт № 3 «аб дармаедах».

Мікалай Чарнавус разам са сваім сынам ужо атрымалі пратаколы за акцыю каля падатковай інспэкцыі ў Баранавічах. Чарнавуса праз тэлефон выклікалі да намесьніка старшыні Баранавіцкага аддзелу ўнутраных спраў Сяргея Паўлені. Паўленя сам склаў пратакол на абодвух Чарнавусаў за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства і ўдзел у ім (артыкул 23.34 КаАП).

Раней экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч заклікаў на вулічную акцыю 17 лютага «Марш абураных беларусаў», якую палітык ладзіць сумесна з Радай Беларускага нацыянальнага кангрэсу і старшынём незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG