Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 165 гадоў таму адбылася прэм’ера «Ідыліі»


Помнік кампазытару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Менску

Падзеі 9 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Прэзэнтацыя перакладу «Цэху д’ябла»

У Менску пройдзе прэзэнтацыя беларускага перакладу раману «Цэх д’ябла» чэскага празаіка Яхіма Топала з удзелам аўтара і перакладчыкаў — Сяргея Сматрычэнкі і Марыі Мартысевіч. Паводле сюжэту, каб зрабіць небывалы музэй жудасьці, у Беларусь таемна перавозяць са зьнішчанага чэскага Тэрэзіна адмыслоўца, які мае выхады на процьму багатых фундатараў.

Менск, «Белэкспа» (праспэкт Пераможцаў, 14), Міжнародная кніжная выстава
Пачатак а 15-й гадзіне

Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасьці, 37а).
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.

«Век Антона Бархаткова»

Пачынае працу выстава жывапісу да стагодзьдзя з дня нараджэньня Антона Бархаткова. Ён зьвяртаўся да розных жанраў: тэматычнай карціны, партрэта, натурморта, але найбольш вядомы як майстар пэйзажу.

Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі
Менск, вул. Леніна, 20
з 11:00 да 19:00 штодня

Канцэрт «Галасы Бацькаўшчыны»

Канцэрт-прэзэнтацыя кнігі «Беларускія народныя музычныя інструмэнты».

Выступяць ансамблі «Палешукі» з Іванава, «Паазер’е» з Паставаў, «Пастараль» зь Дзяржынску, «Дударыкі» зь Менску, народныя калектывы «Картузяне» зь Бярозы і «Гудзкі гармонік» зь Лідзкага раёну, капэля народных духавых інструмэнтаў «Гуды», ансамбль салістаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестру Беларусі імя Жыновіча, кіраўнік этна-трыё «Троіца» Іван Кірчук. Свае калекцыі прадставяць майстры Алесь Лось і Мар’ян Скрамблевіч.

Менск, ДК МТЗ (Даўгабродзкая, 24).
Пачатак а 18-й гадзіне.
Квіткі ад 7,5 рублёў, замовіць можна онлайн.

Дата дня

9 лютага 1852 году ў Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія» («Сялянка»). Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка разам з Канстанцінам Кжыжаноўскім. У сярэдзіне 19 стагодзьдзя на месцы гасьцініцы «Эўропа» быў Менскі гарадзкі тэатар, дзе і адбылася прэм’ера «Ідыліі». У гэтым спэктаклі ўпершыню пасьля доўгага перапынку прагучала са сцэны беларуская мова.

Таксама ў гэты дзень

1667 году адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.

1893 — на сцэне Мулен Руж паказаны першы стрыптыз.

1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».

1991 — рэфэрэндум аб незалежнасьці Літвы ад СССР.

Нарадзіліся

1930 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

1946 — Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

1959 — Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

1960 — Міхась Казлоўскі, беларускі бібліяфіл, краязнавец, грамадзкі дзяяч, крытык, публіцыст, выдавец.

У памяці

1881 — памёр Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

1984 — памёр Юры Андропаў, кіраўнік КДБ СССР (1967–1982) і генэральны сакратар ЦК КПСС (1982–1984).

XS
SM
MD
LG