Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст, які назваў Пуціна забойцам, ня мае намеру прасіць прабачэньня


Вядучы амэрыканскага тэлеканалу Fox News, журналіст Біл О’Рэйлі заявіў, што ня мае намеру ў бліжэйшыя гады прыносіць прабачэньні за сваё выказваньне ў адрас прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

«Я працую над выбачэньнямі, але гэта можа заняць некаторы час, — сказаў О’Рэйлі ў панядзелак у тэлеэфіры. — Калі хочаце, можаце праверыць гэта годзе ў 2023-м».

У гутарцы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая выйшла ў эфір у нядзелю, журналіст назваў Пуціна «забойцам», спрабуючы дамагчыся ад амэрыканскага лідэра больш падрабязных тлумачэньняў таго, чаму той паважае расейскага калегу. Тэлевядоўца не сказаў, каго, на яго думку, забіў Пуцін.

У Крамлі палічылі выказваньні О’Рэйлі «недапушчальнымі і ганебнымі» і заявілі, што чакаюць выбачэньняў ад тэлекампаніі.

Адказ Трампа журналісту Fox News прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў камэнтаваць ня стаў. Амэрыканскі прэзыдэнт адзначыў, апелюючы да вайны 2003 году ў Іраку: «У нас поўна забойцаў. А што вы думаеце, наша краіна такая нявінная?»

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG