Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне намечаныя на верасень 2017 году. Па дадзеных экспэртаў, выхад уплывовага палітыка з кіруючай у Нямеччыне кааліцыі можа прывесьці да паслабленьня нямецкага істэблішмэнту і ўзмацненьню правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая выступае супраць прыёму ўцекачоў. Нядаўнія апытаньні паказваюць, што пасьля тэракту ў Бэрліне ў сьнежні 2016 году рэйтынг гэтага руху значна вырас.
У 2016 годзе ўрад Мэркель неаднаразова крытыкавалі за так званую «палітыку адчыненых дзьвярэй», з прычыны якой краіна прыняла больш за мільён просьбітаў прытулку з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі. Нягледзячы на падзеньне рэйтынгу, канцлерка адмовілася мяняць міграцыйную палітыку.
Вядомы нямецкі палітык, дэпутатка Бундэстагу Эрыка Штайнбах абвясьціла аб выхадзе з партыі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз, якую ўзначальвае канцлерка Ангела Мэркель. Штайнбах выказала нязгоду зь міграцыйнай палітыкай нямецкага ўраду. Яна захавае за сабой парлямэнцкі мандат.