Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангела Мэркель выказалася за забарону адзеньня, што закрывае твар


Пфорцгайм, Нямеччына
Пфорцгайм, Нямеччына

Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала да забароны адзеньня, якоe закрывае твар — буркі і нікаба — усюды, «дзе гэта магчыма паводле закону».

«У нас прынята паказваць твар, таму хаваць яго недапушчальна», — заявіла Мэркель у аўторак на зьезьдзе Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС), які яна ўзначальвае, у горадзе Эсэн.

Прадстаўнікі ХДС раней выказваліся за забарону жаночага мусульманскага адзеньня, якое закрывае твар, у прыватнасьці, у судах і іншых дзяржаўных установах, а таксама пры кіраваньні аўтамабілем.

Бурка
Бурка

Нікаб
Нікаб

У сваім выступе Мэркель заявіла, што сытуацыя з наплывам уцекачоў, якую Нямеччына перажыла летам 2015 году, «не павінна паўтарыцца». Яна падкрэсьліла, што частцы бежанцаў давядзецца пакінуць краіну. Пры гэтым Мэркель адзначыла, што ўцекачы, за прыняцьце якіх летась выказалася яна асабіста, «знайшлі ў Нямеччыне абарону ад вайны і перасьледу».

Чакаецца, што дэлегаты зьезду пераабяруць Мэркель лідэрам партыі і выступяць у падтрымку яе кандыдатуры на канцлера на чацьвёрты тэрмін. Выбары ў Бундэстаг пройдуць у верасьні 2017 году. Паводле апытаньняў, партыя Мэркель лідзіруе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG