Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнікі Трампа абверглі паведамленьні пра сустрэчу з Пуціным у Рэйкʼявіку


Памочнікі абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абверглі паведамленьні пра плянаваную сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Ісьляндыі падчас яго першай замежнай паездкі на пасадзе кіраўніка Белага дому.

Прэсавы сакратар новай адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта Шон Спайсер заявіў, што паведамленьні СМІ «не адпавядаюць рэчаіснасьці».

Раней The Sunday Times са спасылкай на брытанскіх чыноўнікаў паведаміла, што сустрэча кіраўнікоў Расеі і ЗША на высокім узроўні адбудзецца ў сталіцы Ісьляндыі Рэйкʼявіку. Паводле інфармацыі выданьня, тэмай перамоваў павінна стаць скарачэньне ядзерных узбраеньняў. Іншыя СМІ, у прыватнасьці Bloomberg, таксама пісалі пра заплянаваную паездку Трампа праз некалькі тыдняў пасьля інаўгурацыі.

Трамп уступіць на пасаду 45-га прэзыдэнта ЗША 20 студзеня. Падчас перадвыбарчай кампаніі ён неаднаразова заяўляў пра жаданьне палепшыць адносіны з Расеяй, ухвальна выказваўся пра Ўладзіміра Пуціна.

У 1986 годзе Рэйкʼявік быў абраны месцам сустрэчы прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. На ёй была закладзеная аснова сучаснага працэсу кантролю над узбраеньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG