«Пачакайце і ўбачыце, перш чым рабіць ацэнкі», — адзначыў кіраўнік ЦРУ ў інтэрвію тэлекампаніі PBS.
Па словах Брэнана, шэраг іншых краінаў таксама дзейнічаюць у лічбавай сфэры і займаюцца зборам інфармацыі для таго, каб абнародаваць яе. «Аднак гэты даклад засяроджаны на тым, што рабіла менавіта Расея падчас сёлетніх выбараў у ЗША», — заявіў Брэнан.
Дырэктар ЦРУ адмовіўся раскрываць зьмест гэтага дакладу, паколькі ён усё яшчэ застаецца закрытым і будзе прадстаўлены прэзыдэнту і іншым, у залежнасьці ад абставін. Гэты даклад засяроджаны на тым, што канкрэтна зрабіла Расея падчас прэзыдэнцкіх выбараў, падкрэсьліў Брэнан.
Раней абраны прэзыдэнт Дональд Трамп выказаў сумневы ў дакладнасьці ацэнак ЦРУ, параўнаўшы іх з дакладам, які амэрыканская выведка зрабіла перад уварваньнем у Ірак. Брэнан заявіў, што за апошнія гады былі ўнесены істотныя карэктыроўкі ў дзейнасьць амэрыканскай выведнай супольнасьці.
Брэнан паведаміў, што ў справаздачы выведкі ЗША апісаная сувязь заснавальніка Wikileaks аўстралійца Джуліяна Асанжа з Расеяй. «Гэтыя рэчы закранаюцца ў дакладзе», — сказаў кіраўнік ЦРУ.
Таксама Брэнан заявіў, што Расея праводзіць у Сырыі палітыку выпаленай зямлі. І Расея выкарыстала сваю сучасную зброю для барацьбы з супернікамі Башара Асада. «На жаль, Расея прадставіла ўсю апазыцыю Асаду як тэрарыстаў для таго, каб дапамагчы рэжыму. У Расеі заўсёды былі вялікія інвэстыцыі ў сырыйскую эканоміку», — падкрэсьліў ён.
Джон Брэнан пакідае сваю пасаду дырэктара разам з адміністрацыяй прэзыдэнта Абамы. На яго месца абраны прэзыдэнт Трамп прапанаваў прызначыць Майка Пампея — кангрэсмэна-рэспубліканца ад штату Канзас.
Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан заявіў у аўторак, што ўсе, хто сумняваецца ва ўдзеле Расеі ва ўзломе электроннай пошты Дэмакратычнай партыі ЗША, павінны ўбачыць маючы адбыцца даклад амэрыканскай выведкі да таго, як зробяць высновы.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1