Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік ЦРУ назваў Дональда Трампа агентам Уладзімера Пуціна


На думку былога кіраўніка разьведкі, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін «як кадравы выведнік вылічыў слабасьці мільярдэра і сыграў на іх».

У аўтарскай калёнцы ў New York Times Марэла адзначыў, што такую выснову ён зрабіў пасьля ўхвальнай рэакцыі Трампа на ўзлом кампутарнай сеткі нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША. Члены партыі абвінавацілі ва ўцечцы расейскіх хакераў.

Раней кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў заяўляў пра гатоўнасьць разгледзець пытаньне аб прызнаньні Крыму расейскім і аб намеры скараціць выдаткі на падтрымку саюзьнікаў па НАТО. Мільярдэр таксама публічна адзначаў лідэрскія якасьці Пуціна.

Паводле апытаньняў, кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан апярэджвае паводле папулярнасьці Трампа на 9 працэнтаў.

Выбары прэзыдэнта ЗША пройдуць 8 лістапада сёлета.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG