«Адмірал Кузьняцоў» у складзе групы іншых расейскіх ваенных караблёў з 15 лістапада наносіў удары па тэрыторыі Сырыі. За гэты час два зьнішчальнікі разьбіліся пры заходзе на пасадку на палубу судна. Ніхто не загінуў.
У Крамлі ўдзел адзінага ў Расеі авіяносца ў баявых дзеяньнях назвалі «пасьпяховым».
Расейскія авіяносец «Адмірал Кузьняцоў» і атамны крэйсэр «Пётр Вялікі» ў студзені завершаць паход у Міжземнае мора. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе «Інтэрфакс».