Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забарона «Бутыркі» — «абратка» ідэолягам


Севярын Квяткоўскі
Севярын Квяткоўскі

«Неверагодна!» — падумаў я, калі дазнаўся, што мой даўні прыяцель, адзін са стваральнікаў Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Зьміцер Салошкін сваім зваротам у Міністэрства ўнутраных спраў сарваў канцэрт расейскага гурта блатной музыкі «Бутырка».

«Мусор Толя, Анатолий по прозвищю Вонючка». Зьміцер Салошкін у сваім звароце зрабіў акцэнт на недапушчальнасьці распальваньня сацыяльнай варожасьці. У прыватансьці абражаць міліцыю. А творчасьць «Бутыркі» акурат пабудаваная на блатной культуры адмаўленья прадстаўнікоў закону.

Перад тым мы бачылі толькі забароны палітычна матываваных беларускіх выканаўцаў. Безь ніякіх зваротаў: вырашалі і вырашаюць ідэолягі «на месцах».

А тут палітычна нэўтральным музыкам з «братняй Русі» адмоўлена дзякуючы звароту аднаго грамадзяніна. Прэцэдэнт.

Я сустрэў багата камэнтароў, якія можна агулам сфармуляваць так: ніхто ня мае права забараняць мастацтва. Па-другое: «сёньня забараняюць іх, заўтра — вашых улюбёнцаў».

Alexandr Ocheretny: «Я рады, што гэта дзярмо выкінуць з майго гораду. Але ў той жа час зь якога ляду выканкам любога ўзроўню мусіць вырашаць што мне слухаць?».

Як па мне, Зьміцер Салошкін закальцаваў сыстэму. Нечакана для сябе зрабіў «абратку». Памяняўся ролямі з выканкамаўскімі.

Тихон Хреньникофф: «А навошта? Ён хацеў паказаць, што ў нашай краіне дастаткова меркаваньня аднаго чалавека, каб фармаваць, крытыкаваць густы групы людзей, адмяняць канцэрты, забараняць, цэнзураваць? Гэта мы і так ведалі. Ну-ну…»

Наіўна меркаваць, што першы-лепшы можа напісаць, і яго паслухаюць МУС і Менгарвыканкам. Маўляў, можна распачынаць вайну заяваў і скаргаў. Кшталту «хто каго першым забароніць».

Хутчэй за ўсё Зьміцер Салошкін выпадкова патрапіў у патрэбны час у патрэбную цэль. МУС пераправіла зварот у Менгарвыканкам. Магчыма, там перастрахаваліся, бо справа «рэгнумцаў» падвесіла чыноўнікаў у няведаньні — куды падзьме палітычны вецер з Драздоў. А раптам тое, што раней было дазволенае, цяпер не? Напрыклад, тэксты, дзе груба высьцёбваюцца супарцоўнікі органаў?

Гісторыя з «Бутыркай» на новым узроўні прадэманстарвала, як рэпрэсіўная бюракратыя можа буксаваць.

І самае галоўнае, сыстэма — гэта канкрэтныя людзі, а не адзін усім вядомы, на якога вышэй па спасылцы намякае Тихон Хреньникофф.

«Казус Салошкіна» дэпэрсаніфікуе ўладу. «Улада» — не адзін чалавек.

Зь іншага боку, «улада» — не абстракцыя. Гэта багата розных людзей, зь якім можна і трэба працаваць.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG