Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі 12-гадовага падлетка за падрыхтоўку тэракту


У Нямеччыне ў горадзе Людвігсхафэн затрыманы 12-гадовы падлетак, які двойчы спрабаваў падарваць самаробную бомбу на калядным кірмашы. Праваахоўныя органы расьсьледуюць магчымую сувязь непаўналетняга з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Як паведамляе нямецкае выданьне Focus, падлетак нарадзіўся ў Нямеччыне ў сямʼі выхадцаў з Іраку. У лістападзе сёлета ён спрабаваў прывесьці ў дзеяньне самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае цьвікамі. Пасьля двух няўдалых спробаў юнак выкінуў заплечнік з бомбай у кусты ля будынку гарадзкой ратушы, дзе яго знайшлі прахожыя. Пасьля затрыманьня падлетак знаходзіцца ў адмысловым прытулку.

У Нямеччыне захоўваецца напружаная абстаноўка ў сфэры бясьпекі праз вялікую колькасьць уцекачоў з краінаў Афрыкі і Блізкага Ўсходу, якіх краіна прыняла падчас міграцыйнага крызісу 2015 году. За гэты час колькасьць радыкальных ісламістаў, якія знаходзяцца ў турмах, узрасла на траціну. У цяперашні час нямецкім спэцслужбам вядома пра 500 джыхадзістаў на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG