Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэп ЗША папярэдзіў пра небясьпеку тэрактаў у Эўропе на Каляды


Ілюстрацыйнае фота. Узмоцненыя меры бясьпекі пасьля тэракту ў Парыжы. 23 лістапада 2016 году
Ілюстрацыйнае фота. Узмоцненыя меры бясьпекі пасьля тэракту ў Парыжы. 23 лістапада 2016 году

Улады ЗША выступілі з папярэджаньнем аб небясьпецы зьдзяйсьненьня тэрактаў у Эўропе ў пэрыяд калядных і навагодніх сьвятаў.

У Дзярждэпартамэнце ЗША спасылаюцца на інфармацыю, якая заслугоўвае даверу, пра тое, што групоўкі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда» плянуюць тэракты ў Эўропе.

Амэрыканскім грамадзянам рэкамэндавана быць асабліва асьцярожнымі і захоўваць пільнасьць пры наведваньні турыстычных абʼектаў, шматлюдных месцаў і ў транспарце.

У дакумэнце згадваюцца напады, учыненыя за апошні год ісламскімі экстрэмістамі ў Бэльгіі, Нямеччыне і Турэччыне. У мінулыя выходныя француская паліцыя арыштавала семярых чалавек па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэрарыстычных нападаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG