Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў рыхтаваньні тэрактаў


Ува ўсходненямецкім горадзе Хэмніц у нядзелю паліцыя затрымала мужчыну, падазраванага ў сувязі з уцекачом з Сырыі, які плянаваў акт тэрору.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на праваахоўныя органы.

8 кастрычніка паліцыя правяла рэйд у кватэру ў адным з кварталаў горада, падчас якога выявіла выбуховыя прылады. Падазраваны — 22-гадовы сырыец, які прыбыў у Нямеччыну летась пад выглядам уцекача. Яму ўдалося схавацца падчас штурму кватэры.

13 верасьня на поўначы Германіі былі затрыманыя трое выхадцаў з Сырыі, зьвязаных з «Ісламскай дзяржавай». Паводле інфармацыі праваахоўных органаў, яны рыхтавалі тэракты ў Эўропе. За апошнія месяцы ў Нямеччыне адбылося некалькі ўзброеных нападаў, учыненых уцекачамі. Улады краіны заклікалі не зьвязваць рост тэрарызму зь міграцыйным крызысам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG