Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя зацьвердзіла ўрад, які за NATO


Душка Маркавіч

Скупшчына (парлямэнт) Чарнагорыі 28 лістапада зацьвердзіла склад новага ўраду на чале з Душкам Маркавічам — былым кіраўніком выведкі і лідэрам Дэмакратычнай партыі сацыялістаў.

Маркавіч паабяцаў, што да канца 2017 году ўрад завершыць гадавы працэс інтэграцыі ў структуры NATO, перадае Reuters.

Збліжэньню Чарнагорыі з NATO пярэчыць Расея. Апошнім часам зьяўляліся паведамленьні аб праваленай спробе дзяржаўнага перавароту праз забойства прэм’ер-міністра, што нібыта рыхтаваўся расейскімі нацыяналістамі (іхныя імёны названыя). Сьцьвярджалася, што Масква імкнулася не дапусьціць збліжэньня Падгорыцы з NATO, а таксама што кіраўнік расейскага Савету бясьпекі нібыта выбачыўся за спробу перавароту.

Дэмакратычная партыя сацыялістаў на чале з Маркавічам стала найбольш уплывовай сілай у Скупшчыне ў выніку ўсеагульных выбараў 16 кастрычніка. Ды пры гэтым не атрымала большасьці, дастатковай для самастойнага фарміраваньня ўраду. Тым ня менш сацыялісты здолелі сфармаваць кааліцыю з сацыял-дэмакратамі і партыямі, што прадстаўляюць нацыянальныя меншасьці краіны, а пры іхнай падтрымцы зацьвердзіць склад ураду. Дэпутаты ад апазыцыі байкатавалі пасяджэньне Скупшчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG