Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прарасейская сіла церпіць паразу на парлямэнцкіх выбарах у Чарнагорыі - экзыт-полы


Міла Джуканавіч
Міла Джуканавіч

Па дадзеных экзыт-полаў, празаходняя «Дэмакратычная партыя сацыялістаў» прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча перамагае на парлямэнцкіх выбарах у Чарнагорыі 16 кастрычніка.

Згодна з частковымі дадзенымі, ДПС атрымлівае 42,2%, у той час як прарасейская апазыцыйная партыя «Дэмакратычны фронт» можа разьлічваць на 22,8%. Яшчэ адной антыўрадавай партыі «Ключ№» прагназуюць 11,6%.

Паведамляецца, што яўка на выбарах была рэкорднай - каля 73 адсоткаў.

16 кастрычніка Джуканавіч заявіў, што чакае перамогу сваёй партыі на выбарах і Чарнагорыя будзе «стабільна і дынамічна рухацца ў бок сваіх эўрапейскіх і эўраатлянтычных мэтаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG