Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявілася відэа абстрэлу расейскага верталёта ў Сырыі


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У сетках апублікаваны відэазапіс, як мяркуецца, абстрэлу верталёта ў сырыйскай правінцыі Хомс.

Як вынікае зь відэазапісу, верталёт быў абстраляны, калі знаходзіўся на зямлі.

Раней маніторынгавая група SITE Intelligence Group са спасылкай на джыхадыскае агенцтва Amaq паведаміла аб тым, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» узялі на сябе адказнасьць за зьбіты верталёт расейскіх узброеных сілаў.

У Міністэрстве абароны РФ, аднак, заявілі, што верталёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку пры дастаўцы гуманітарнай дапамогі ў адзін з населеных пунктаў за 40 км на паўночны захад ад Пальміры.

«Падчас агляду верталёта экіпажам на зямлі месца прызямленьня падвергнулася мінамётнаму абстрэлу баевікоў. Экіпаж машыны не пацярпеў і быў апэратыўна дастаўлены пошукава-выратавальным верталётам на авіябазу Хмэймім», — заявіў прадстаўнік ваеннага ведамства Расеі.

На сайце Міністэрства абароны Расеі зьявілася анлайн-трансьляцыя з камэр відэаназіраньня ў Алепа, дзе 4 лістапада дзейнічае 10-гадзінная гуманітарная паўза.

Паўза абвешчаная па даручэньні Ўладзіміра Пуціна і працягнецца з 9:00 да 19:00. Рашэньне ўзгоднена з сырыйскім кіраўніцтвам.

Гуманітарная паўза прызначана для эвакуацыі мірных жыхароў, у тым ліку, хворых і параненых, а таксама для выхаду баевікоў, калі яны таго пажадаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG