Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Шайгу прыляцеў у Менск на калегію міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі


Сяргей Шайгу, архіўнае фота
Сяргей Шайгу, архіўнае фота

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу прыбыў з рабочым візытам у Менск для ўдзелу ў пасяджэньні супольнай Калегіі вайсковых ведамстваў Беларусі і Расеі, паведамляе расейскае Мінабароны.

Зь беларускага боку візыт не анансаваўся, МЗС Беларусі заяўляла Свабодзе, што аб прылёце самалёта Шайгу ня ведае.

У час пасяджэньня, сьцьвярджае расейскі бок, плянуецца падвесьці вынікі дзейнасьці расейскага і беларускага ведамстваў за мінулы год, разгледзець вынікі працы Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны, дзейнасьці ў радыяцыйнай, хімічнай і біялягічнай абароне. Таксама мае абмяркоўвацца падрыхтоўка да супольных вучэньняў «Захад-2017» і іншыя пытаньні.

Мяркуецца падпісаць Пагадненьне аб супрацы ў тэхнічным забесьпячэньні рэгіянальнай групоўкі войскаў, пратакол да Пагадненьня аб супольнай ахове зьнешняй мяжы так званай Саюзнай дзяржавы і стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА, палажэньне ў справе ўзаемадзеяньня ў галіне абмену інфармацыяй, а таксама плян вайсковага супрацоўніцтва на 2017 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG