Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайсковыя караблі заўважылі пры перасячэньні Ля-Маншу


Група расейскіх вайсковых караблёў была заўважаная, калі перасякала праліў Ля-Манш на шляху ў Сырыю. Пра гэта ў пятніцу паведамляе тэлеканал BBC.

Авіяносцы ідуць уздоўж узьбярэжжа Вялікабрытаніі пад наглядам караблёў краінаў NATO і амэрыканскіх вайсковых самалётаў. На відэазапісе, зробленым з шрубалёту, можна разгледзець два зьнішчальнікі, разьмешчаныя на палубе авіяносца «Адмірал Кузьняцоў».

На гэтым тыдні прадстаўнік NATO паведаміў пра найбуйнейшае з заканчэньня халоднай вайны разгортваньне расейскіх караблёў. Групоўка накіроўваецца ў Міжземнае мора. Паўночнаатлянтычны зьвяз лічыць, што авіяносцы перавозяць зьнішчальнікі, якія Расея можа скарыстаць у бамбаваньнях сырыйскага гораду Алепа.

XS
SM
MD
LG