Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія прыпыніла фінансаваньне UNESCO з прычыны дакумэнтаў аб Нанкінскай разьні


Шэ Цзыцін, ацалелая ахвяра Нанкінскай разьні, ускладае кветкі ў памятным мэмарыяле, 4.04.2013
Шэ Цзыцін, ацалелая ахвяра Нанкінскай разьні, ускладае кветкі ў памятным мэмарыяле, 4.04.2013

Міністар замежных справаў Японіі Фуміё Кісіда паведаміў, што Японія замарозіла свой унёсак памерам 4,4 млрд енаў (42 млн даляраў), паведамляе Бі-Бі-Сі.

Японія — адзін з самых буйных спонсараў UNESCO, і яшчэ летась яна папярэдзіла, што можа замарозіць фінансаваньне арганізацыі.

Японскія палітыкі былі незадаволеныя рашэньнем UNESCO ўнесьці ў рэестар дакумэнтальнай спадчыны пасьведчаньні аб забойствах, учыненых японскімі вайскоўцамі ў 1937 годзе ў кітайскім горадзе Нанкін.

Рэестар фармуецца ў рамках праграмы UNESCO «Памяць сьвету».

У пятніцу супрацоўніцтва з UNESCO прыпыніў Ізраіль. Улады краіны незадаволеныя рэзалюцыяй аб сьвятых мясьцінах Ерусаліму, якую прыняла арганізацыя. Ізраільскія палітыкі палічылі, што UNESCO адмаўляе сувязь юдэяў з Храмавай гарой і Сьцяной плачу.

Далікатнае пытаньне

Нанкінская разьня — асабліва далікатнае пытаньне ва ўзаемаадносінах Японіі і Кітаю.

Нанкін быў сталіцай Кітайскай рэспублікі падчас другой япона-кітайскай вайны. Японскія вайскоўцы ўварваліся ў горад у сьнежні 1937 году і на працягу некалькіх тыдняў забівалі жыхароў гораду.

Ахвярамі японцаў, паводле розных ацэнак, сталі некалькі дзясяткаў тысяч кітайцаў. Японцы таксама ўчынялі масавыя згвалтаваньні.

Токіё заклікаў UNESCO не ўключаць дакумэнты аб Нанкінскай разьні ў рэестар. На думку Токіё, гэтае пытаньне палітызаванае.

Кітай ацэньвае колькасьць ахвяраў Нанкінскай разьні на 300 тысяч чалавек. Многія навукоўцы мяркуюць, што насамрэч колькасьць ахвяраў магла быць ніжэйшая.

Але сам факт таго, што гэта адбывалася, практычна ніхто не адмаўляе.

Японія настойвае на тым, што колькасьць ахвяраў у Нанкіне складана вызначыць. Некаторыя японскія палітыкі, асабліва прадстаўнікі нацыяналістычных рухаў, заяўляюць, што Нанкінскай разьні наогул не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG