Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль прыпыніў супрацу з UNESCO з прычыны Храмавай гары


Мячэт Кубат-Ас-Сахра (Купал Скалы) на Храмавай гары ў Ерусаліме
Мячэт Кубат-Ас-Сахра (Купал Скалы) на Храмавай гары ў Ерусаліме

Ізраіль прыпыніў супрацу з UNESCO пасьля таго, як арганізацыя прыняла рэзалюцыю аб Храмавай гары ў Ерусаліме.

Як паведамляе агенцтва Associated Press, у рэзалюцыі, прынятай у чацьвер, Храмавая гара пазначаная як культавае месца ісламу, дакумэнт не прызнае сувязі габрэйскага народу са сьвятыняй. UNESCO таксама абвінаваціла Ізраіль у парушэньні правоў мусульманаў, якім, як сьцьвярджаецца, не дазваляюць свабодна маліцца ў мячэтах на Храмавай гары.

Дакумэнт падтрымалі 24 з 58 краінаў, у тым ліку і Расея. Супраць рэзалюцыі выступілі ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Нідэрлянды, Эстонія і Літва. 26 краінаў устрымаліся, сярод іх Украіна. У галасаваньні бралі ўдзел прадстаўнікі краінаў, якія ўваходзяць у Выканаўчы камітэт ЮНЭСКА.

Супраць рэзалюцыі выказалася генэральная дырэктарка ЮНЭСКА Ірына Бокава.

Улады Ізраілю абвінавацілі UNESCO ў ігнараваньні гістарычнай сувязі юдэяў зь Ерусалімам і падтрымцы «ісламісцкага тэрору».

Храмавая гара месьціцца ў гістарычнай частцы Ерусаліму. Прыналежнасьць гэтай тэрыторыі аспрэчваецца Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG