Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 300 млн эўра. У сям’і арыштаванага палкоўніка МУС Расеі знайшлі афшорныя рахункі ў Швайцарыі


Дзьмітры Захарчанка
Дзьмітры Захарчанка

На швайцарскіх рахунках, зьвязаных зь сям’ёй намесьніка начальніка Упраўленьня эканамічнай бясьпекі МУС Расеі палкоўніка Дзьмітрыя Захарчанкі, знойдзена каля 300 млн эўра.

Захарчанку затрымалі 9 верасьня ў Маскве, ён абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Падчас ператрусу ў кватэры палкоўніка было знойдзена больш за 120 млн даляраў наяўнымі. Абвінавачаны кажа, што ня мае дачыненьня да знойдзенай сумы.

Як распавяла «Росбалту» крыніца ў праваахоўных органах, у распараджэньні ФСБ апынуліся дакумэнты аб рахунках афшорных фірмаў, якія зарэгістраваныя на 53-гадовага Віктара Захарчанку — бацькі Дзьмітрыя Захарчанкі.

«Усяго выяўлена шэсьць такіх рахункаў, пераважна ў Rothschild Bank і жэнэўскім аддзяленьні Dresdner Bank, на кожным зь якіх знаходзяцца сумы ад 45 да 47 млн эўра. У агульнай колькасьці каля 300 млн эўра, — распавяла крыніца агенцтва. — Гэта калясальныя сумы, паходжаньне якіх цяпер высьвятляецца. Зразумела, што гаворка ідзе ня толькі пра сродкі „Нота-банка“, як гэта меркавалася раней».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG