Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 мільярдаў для палкоўніка. Арыштаваны высокапастаўлены супрацоўнік МУС Расеі Захарчанка


Суд у Маскве ў суботу арыштаваў намесьніка начальніка Упраўленьня эканамічнай бясьпекі МУС Расеі палкоўніка Дзьмітрыя Захарчанку, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў, перадае «Інтэрфакс».

У ходзе пасяджэньня сьледчы паведаміў, што ў Захарчанкі канфіскавалі 9 мільярдаў расейскіх рублёў. Абвінавачаны кажа, што ня мае дачыненьня да знойдзенай сумы.

Захарчанка быў затрыманы ў пятніцу. У часе ператрусу ў яго выявілі буйную суму наяўнымі. СМІ паведамлялі пра мільёны даляраў. Пазьней зьяўлялася інфармацыя пра тое, што Захарчанка мог спрыяць выезду за межы Расеі былога кіраўніка «Вымпелкома» Міхаіла Слабадзіна, падазраванага па справе аб хабары былому кіраўніцтву Комі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG